Рух “За Свабоду” заклікае навучыцца назіраць на выбарах

наблюдатели

Рух «За Свабоду» запрашае актыўных беларусаў да ўдзелу ў навучанні для назірання на парламенцкіх выбарах.

“Беларусі сёння як ніколі патрэбнае назіранне на выбарах: актыўнае, прафесійнае. Рух «За Свабоду» праводзіць трэнінгі па падрыхтоўцы такіх назіральнікаў. Выкладаюць на іх прафесіяналы, якія добра знаёмыя з выбарчым заканадаўствам і самі неаднаразова выступалі ў ролі назіральнікаў”, – паведамілі ў арганізацыі.

Як кажа нацыянальны каардынатар праграмы «Права выбару», кіраўнік магілёўскага Руху «За Свабоду» Алесь Сілкоў, назіральнікі павінны ведаць выбарчае заканадаўства лепей чым сябры выканкамаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі