У Полацк з Афона даставілі абраз з мошчамі святога Панцеляймона (фотарэпартаж)

У Полацк па блаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія 16 чэрвеня ў Богаяўленскі кафедральны сабор прыбыў абраз праваслаўнага святога вялікапакутніка і лекара Панцеляймона з частачкай яго мошчаў.

Абраз, напісаны ў Грэцыі на гары Афон у скіце святой Ганны, даставілі ў кафедральны сабор у 11:00, дзе яго ўжо чакалі вернікі, якія вырушылі насустрач абразу хросным ходам на чале з архіепіскапам Феадосіем і духавенствам Полацкай епархіі. На аўтамабілі абраз даставілі на цэнтральную плошчу горада, пасля чаго яго урачыста ўнеслі ў храм.

Абраз даступны для ўшанавання з 8:00 да 21:00 да 21 чэрвеня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі