Talaka.by адмовілася збіраць грошы на друк хрысціянскай азбукі – бо яна хрысціянская

А

Краўдфандынгавая платформа Talaka.by адмовілася выстаўляць на сваёй пляцоўцы праект выдання беларускай хрысціянскай азбукі – размалёўкі “Чытанка-хрысціянка”. Прычына – “рэлігійнасць выдання”.

68-старонкавая “Чытанка-хрысціянка” – каляровая азбука-размалёўка для дзяцей; кожнай літары адпавядае свой верш на беларускай мове і малюнак. Вершы для азбукі напісаў Кастусь Севярынец, малюнкі стварыла Аляксандра Дзежыц.

“Беларусы тысячу гадоў талакой храмы будавалі, – кажа кіраўнік праекту “Чытанка-хрысціянка” Вольга. – А тыя, хто хоча, каб ягоныя дзеткі выхоўваліся ў роднай мове і веры – запрашаем ахвяраваць на выданне прыватным чынам: з намі можна звязацца праз тэлефон 80295937160”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі