Talaka.by можа стварыць экспертную раду для працы з рэлігійнымі праектамі

talaka

Беларуская краўдфандынгавая платформа Talaka.by разгледзела розныя варыянты таго, як лепей выбудаваць працу з рэлігійнымі практамі. Праг эта заявіў у Facebook адзін з сузаснавальнікаў платформы Яўген Клішэвіч.

“Найболей канструктыўным і слушным крокам нам здаецца стварэнне экспертнай рады з прадстаўнікоў розных канфесіяў, якая дапаможа нам у рашэнні, ці з’яўляецца праект з выданнем “Азубкі” і ўсе наступныя, што будуць да нас паступаць, адпавядаючымі інтарэсам рэлігійнай супольнасці Беларусі, і каштоўнасцям, і правілам платформы”, — паведаміў ён.

Паводле яго, з аўтаркай праекту “Чытанка-хрысціянка”, якому першапачаткова адмовілі ў размяшчэнні з прычыны рэлігійнага характару, Вольгай Северынец “гэтую ідэю абмяркавалі і знайшлі паразуменне, што гэта сапраўды будзе добры варыянт для вырашэння”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі