У Мінску асвяцілі зямлю і паставілі крыж на месцы будаўніцтва новага касцёла

Уручье
У Мінску ў мікрараёне “Уручча” 17 чэрвеня дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўзначаліў урачыстую Святую Імшу з нагоды асвячэння зямлі і крыжа пад будаўніцтва новага касцёла, які будзе належаць парафіі святога Францішка.

Удзел у Імшы ўзялі шматлікія святары і кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі ўлады, парафіяне з Уручча і іншыя вернікі Мінска, паведамляе catholicnews.by.

«Касцёлаў у Мінску было шмат, усе яны знаходзіліся ў цэнтры, але на сённяшні дзень іх захавалася мала. Быў час разбурэння святыняў. Але часы змяняюцца. І сёння касцёлы ўзводзяцца для таго, каб несці людзям Бога і маральныя каштоўнасці, на якіх будуецца хрысціянства», – адзначыў біскуп Касабуцкі.

Майстра Вячаслаў Лышчык, які зрабіў драўляны крыж для парафіі  ва Уруччы, вучыўся у школе разам з пробашчам парафіі а. Станіславам Вашкевічам. Ён ужо мае досвед вырабу рэлігійных сімвалаў і рыштунку: на скрыжаванні дарог на Гродзеншчыне стаіць  крыж, які ён зрабіў па просьбе бабулі, таксама майстра зрабіў спавядальню для адной з маладых мінскіх парафіяў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі