У Салігорску забаранілі мітынг-наказ удзельнікам Усебеларускага сходу

У Салігорску забаранілі мітынг-наказ удзельнікам “Усебеларускага сходу”

У Салігорску каардынатару аргкамітэту Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Уладзіміру Шылу не дазволілі правядзенне 18 чэрвеня мітынгу-наказу дэлегатам Усебеларускага сходу. Мітынг планавалася правесці на стадыёне “Будаўнік” – адзіным дазволеным месцы ў горадзе для правядзення масавых акцый.

“Зрабіў усё, як трэба. Узяў ўсе абавязкі, каб мець магчымасць даць наказы, бо ўсе выдатна ведаюць, што ўлада рэпрэзентуе саму сябе. Але цуду не адбылося. Мне адмовілі на той падставе, што там з 6 па 25 чэрвеня працуе спартова-аздараўленчы лагер”, – адзначыў Уладзімір Шыла.

“Гэта ўжо ні ў якія рамкі. Гэта цынізм і нахабства. Грамадзяне Беларусі не могуць скарыстацца канстытуцыйнымі правамі з-за працы аздараўленчага лагеру. Гэта другі выпадак, калі мясцовая ўлада “падсела” на спорт. Раней адмовілі незалежнаму прафсаюзу з-за таго, што трэба было рыхтаваць стадыён да футбольнага матчу. Давядзецца звяртацца ў суд”, – сказаў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі