У Жлобіне асвечаны неагатычны касцёл

Жлобин
У Жлобіне 18 чэрвеня адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Маці Божай Каралевы Свету. Асвячэнне здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

«Сёння нашыя сэрцы перапаўняюцца вялікай радасцю, – падкрэсліў у гаміліі падчас Святой Імшы біскуп Дзям’янка. – Будаўніцтва гэтай святыні было галоўнай справай усёй парафіяльнай супольнасці і дыяцэзіі. Прысутнасць біскупа на сённяшняй урачыстасці – гэта не толькі абавязак, непасрэдна вынікаючы з кананічнага права і літургічных прадпісанняў, але і знак таго, што пастыр прабывае разам са сваёй аўчарняй. Я хачу запэўніць вас у тым, што ўся дыяцэзія радуецца гэтаму дню, бо яго значэнне пераўзыходзіць межы парафіі», паведамляе catholic.by.

«У Жлобіне, амаль на беразе Дняпра, вы супольна збудавалі касцёл, каб тут цэлебравалася Эўхарыстыя, каб Ісус са сваім народам быў дзень і ноч, у хвіліны радасці і падчас выпрабаванняў, цярпенняў, няшчасцяў і таксама ў звычайныя шэрыя хвіліны вашага жыцця», – дадаў пінскі ардынарый.

Новы касцёл пабудаваны ў гатычным стылі. Аўтар праекта В. Катэрлі. 18 снежня 2011 года пляцоўку пад будаўніцтва касцёла блізу аквапарка асвяціў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі