Гродзенскія каталікі запрашаюць у пілігрымку ў Тракелі

Трокели
XVIII пешая каталіцкая пілігрымка Гродна-Тракелі адбудзецца 4-9 ліпеня. Вернікі з Гродна, а таксама ўсе жадаючыя, будуць рушыць па маршруце Гродна – Азёры – Астрына – Забалаць – Пагародна – Тракелі.

Пілігрымка вырушыць у шлях 4 ліпеня ў 9.00 пасля Святой Імшы ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя, паведамляе catholic.by.

Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 2 ліпеня ў касцёле святого Францішка Ксаверыя пасля святой Імшы на 19.00.

Усе падрабязнасці адноснага будучай пілігрымкі можна даведацца ў адказнага за яе падрыхтоўку і правядзенне кс. Паўла Салабуды па тэл. 8 029 637 07 170, – пробашча новай гродзенскай парафіі ў мікрараёне Дзевятоўка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі