Кураеў: сярэднявечная Літва – па сутнасці цяперашняя Беларусь

холоменюк

Протадыякан Рускай Праваслаўнай Царквы Андрэй Кураеў лічыць сітуацыю з расколам Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне падобнай на тое, як у XV стагоддзі «адзіная Руская царква апынулася падзеленая паміж двума новымі дзяржаўнымі цэнтрамі – Масква і Літва, крыху пазней Рэч Паспалітая».

«Адпаведна, Літоўская епархія з тым жа тытулам Кіеўская і ўсяе Русі, мітрапаліт аддзяліўся ад Масквы. І адзін з аргументаў быў, што Маскоўскі мітрапаліт толькі па тытуле ўсяе Русі, але ён перастаў выязджаць за мяжу Маскоўскага царства. А чаму не выязджае? Калі ён выедзе, то яго будуць лічыць агентам уплыву маскоўскага князя, улічваючы, што бліжэйшыя суседзі Літва, Беларусь па сутнасці цяперашняя, тады ішло шматвяковае супрацьстаянне, ваеннае перш за ўсё», – адзначыў ён у інтэрв’ю Радио «Свобода».

На яго думку, пасля ўцёкаў з Украіны прэзідэнта Віктара Януковіча Патрыярху Маскоўскаму Кірылу варта было ў лютым 2014 года прыехаць у Кіеў, каб абмеркаваць з новай украінскай уладай пытанні, якія тычацца вернікаў Маскоўскага Патрыярхату.

Паколькі гэтага зроблена не было, лічыць Андрэй Кураеў, «стварыліся палітычныя і псіхалагічныя ўмовы для таго, каб адбылося псіхалагічнае размежаванне з Расіяй і Рускай царквой», «ідэя аўтакефаліі нарэшце авалодала масамі, а Маскоўская патрыярхія шэрагам сваіх памылак спрыяла гэтаму».

Як паведамляла Krynica.info, раней протадыякан адзначаў, што падчас Смутнага часу XVII стагоддзя “тыя ж палякі па большай частцы былі беларусамі, а не тымі, хто зараз жыве ў Варшаве».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі