Грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк пройдзе пад дэвізам “Веру ў адзіную Царкву”
XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк стартуе 12 ліпеня і пройдзе пад дэвізам “Веру ў адзіную Царкву, 1596 – 2016”.
Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў — пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы, паведамляе svjazep.org.
Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 12 ліпеня Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6А (скрыжаванне з вул. Лявонава).
І этап, аўторак 12 ліпеня: Віцебск – Заронава “Веру ў адзіную Царкву”
ІІ этап, серада 13 ліпеня: Заронава — Шуміліна “Веру ў святую Царкву”
ІІІ этап, чацвер 14 ліпеня: Шуміліна — Обаль “Веру ў паўсюдную Царкву”
IV этап, пятніца 15 ліпеня: Обаль — Гараны “Веру ў апостальскую Царкву”
V этап, субота 16 ліпеня: Гараны — Струнне – Полацк “Ласкаю, міласэрнасцю і чалавекалюбствам адзінага Збавіцеля”
У нядзелю – 17 ліпеня ў Полацку ля храму св. Параскевы Полацкай (у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70) святочная Боская Літургія пачнецца а 10:30
Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97, у Мінску — Андрэй (29) 88 99 550.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну 29.11.2019 00:16
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)