Памесныя Цэрквы называюць свае ўмовы аб’яднання праваслаўя ва Украіне

mihajlovskij_monastyr_650x410

Спікеры і дарадцы Канстанцінопальскага патрыярхату падчас Усеправаслаўнага сабора на Крыце вядуць актыўныя нефармальныя кансультацыі па Украіне з рознымі праваслаўнымі дэлегацыямі. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамляе КИЇВСЬКЕ ПРАВОСЛАВ’Я.

Так, жаданне далучыцца да справы аб’яднання Украінскага Праваслаўя выявілі Сербская і Польская ПЦ, адзначыўшы, што да 1944 -1946 гадоў мелі свае епархіі і парафіі ва Украіне.

Таксама Румынская Праваслаўная Царква просіць Канстанцінопальскі Патрыярхат падчас надання аўтакефальнага статусу Украінскаму Праваслаўю гарантаваць стварэнне ў ім стаўрапігійнага румынскага дэканата, якія быў аналагам стаўрапігійнага ўкраінскага дэканата ў Румынскай ПЦ. Адначасова яны патрабуюць, каб аб’яднанае Украінскае Праваслаўе прызнала кананічную юрысдыкцыю Румынскай ПЦ над тэрыторыяй Малдовы. Пры выкананні гэтых умоў, яны не маюць заўваг па аўтакефаліі Украінскага Праваслаўя, паведамляе крыніца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі