У Брэсце асвечаны адрэстаўраваны фасад грэка-каталіцкай царквы (відэа)


У Брэсце 25 чэрвеня Апостальскі візытатар для грэка-каталікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек асвяціў новы фасад царквы і душпастырскага цэнтра парафіі братоў-апосталаў Пятра і Андрэя.

Гаек
Павіншаваць грэка-каталікоў прыйшлі рыма-каталікі, пратэстанты, прадстаўнікі габрэйскай і мусульманскай супольнасцяў, а таксама прадстаўнік аддзела па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў аблвыканкама. Усяго ўдзел у святкаванні ўзялі больш за 100 чалавек, паведамляе Радыё Свабода.

За святочнай Боскай літургіяй архімандрыту Сяргею Гаеку саслужылі настаяцель храма а. Ігар Кандрацьеў і грэка-каталіцкія святары з розных гарадоў Беларусі.

Пасля Літургіі з канцэртнай праграмай выступіў гурт «Балцкі Субстрат».

фасад в Бресте
«У 1997 годзе мы набылі звычайны дом, які быў разбудаваны і атрымаўся такі прамежкавы выгляд храму і душпастырскага цэнтру, – распавядае рэдактар грэка-каталіцкай газэты «Царква» Ігар Бараноўскі. – Цяпер, дзякуючы падтрымцы архімандрыта Сяргея Гаека і падтрымцы Каталіцкай Царквы, храм набыў новы выгляд”.

Стылістыка новага фасаду ўтрымлівае элемэнты неарэнэсансу, неамадэрну, традыцыйнай беларускай готыкі. Асаблівасць упрыгожвання фасаду – багатае выкарыстаньне мастацкай кавальскай працы майстра-каваля Аляксандра Чумакова.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі