Мінскі раварыст, які ўдарыў пешахода бітай, насіў яе, каб збіваць святароў

ударивший битой

Раварыст, які ўдарыў бейсбольнай бітай па галаве пешахода на веладарожцы ў Мінску, апынуўся антыклерыкалам. Паводле яго заяваў у сацсетках, біту ён вазіў з сабой, каб «3,14здить» святароў.

Яму 30 гадоў, ёсць жонка і дзіця. Сам Анатоль з’яўляецца музыкам у групе цяжкай музыкі (яго па фота і апазналі сябры і калегі-музыкі).

У сацсетках ён часта рабіў перапосты з супольнасці «Атэізм», піша kyky.org.

На просьбу падпісаць петыцыю аб захаванні мазырскага Цэнтра рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў «Вясёлка» ён адрэагаваў так: «Ды вы што, зусім ахрынелі?! ЦЭРКВЫ СВАЕ ГРОБАНЫЯ ЗАЧЫНІЦЕ!».

Анатоль напісаў таксама, што біту носіць з сабой на выпадак, калі яму раптам сустрэнецца святар:

Як паведамляла Крыніца, у Мінску знайшлі і затрымалі веласіпедыста, які вечарам 19 чэрвеня ўдарыў бейсбольнай бітай па галаве хлопца-пешахода. 17-гадовы фатограф Васіль Дземідовіч атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і трапіў у бальніцу.

У дачыненні да затрыманага 30-гадовага мінчаніна распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 339 («Хуліганства») КК.

Фота: з публікацый Анатоля ў соцсетях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі