У Трасцянцы ўсталявалі крыж у памяць расстраляных палітвязняў мінскіх турмаў

Тростенец
У Трасцянцы пад Мінскам, які падчас вайны быў асобнай вёскай, а пазней – нацыстскім лагерам смерці, 24 чэрвеня ўсталявалі крыж памяці растраляных у 1941 годзе карнікамі НКУС вязняў мінскіх турмаў.

Крыж памяці, пастаўлены да 75-годдзя масавых расстрэлаў у колішнім урочышчы Благоўшчына ў Трасцянцы, асвяціў святар БАПЦ а. Леанід Акаловіч, паведамляе novychas.by.

Крыж, на якім маецца надпіс «Памяці палітвязняў менскіх турмаў НКВД, расстраляных катамі НКУС уночы з 24 на 25 чэрвеня 1941г», выраблены і ўсталяваны па ініцыятывае аргкамітэта гісторыка-асветніцкага аб’яднання «Вяртанне памяці». Удзел у жалобнай цырымоніі ўзялі  гісторыкі Ігар Кузняцоў і Анатоль Валахановіч,  вязень ГУЛАГу Уладзімір Раманоўскі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі