Мітрапаліт Кандрусевіч пра візіт Папы: кропля за кропляй камень точаць

кондрусевич

Магчыма, сёння візіт Папы Рымскага ў Беларусь немажлівы, але мы ўсё часцей бачым, як яго прадстаўнікі прыязджаюць у краіну. Пра гэта ў ноч з 1 на 2 ліпеня падчас урачыстасцяў у Будславе заявіў каталіцкі арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Пры гэтым ён нагадаў выслоўе, што кропля за кропляй камень точаць, паведамляе карэспандэнт Krynica.info.

“Магчыма, гэтыя кроплі праб’юць гэтую сцяну і адчыняць дарогу для Папы ў Беларусь”, – падкрэсліў мітрапаліт.

Як паведамляла Krynica.info, для візіту Папы Рымскага ў Беларусь патрэбнае афіцыйнае запрашэнне беларускіх уладаў і згода кіраўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі