У Івянцы праходзіць пленэр памяці свяціцеля Міны Полацкага, працы якога стануць першымі ў будучай карціннай галерэі

пленер
У Івянцы ў Валожынскім раёне 8 ліпеня ў 17.00 у Івянецкім доме культуры адбудзецца выніковы вернісаж мастацкага пленэру, прысвечанага 900-годдзю памяці праваслаўнага святога свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага.

Арганізатарамі дабраслаўленага епіскапам Маладзечанскім і Стаўбцоўскім Паўлам пленэра, які пачаўся 30 чэрвеня, выступілі Маладзечанская епархія, Саюз мастакоў Беларусі, мінскае брацтва Віленскіх мучанікаў і івянецкі прыход храма прапачэснай Еўфрасінні Полацкай, паведамляе sobor.by.

Творчыя кіраўнікі праекта – загадчык кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў Ігар Гардзіёнак і намеснік старшыні секцыі манументальна-дэкаратыўнага жывапісу Саюза мастакоў Беларусі, старшы выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў Глеб Отчык. Духоўны апекун праекта – настаяцель храма протаіерэй Віктар Перагудаў.

Удзел у пленэры бяруць мастакі з Беларусі, а таксама Кацярына Рудакова з Кіева і Анастасія Полазава з Санкт-Пецярбурга.

Карціны, створаныя ў час пленэру, пакладуць пачатак карціннай галерэі ў Івянцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі