Выкладчык Акадэміі кіравання прапануе больш актыўна ўкараняць ёгу ў ВНУ

Дацэнт кафедры фізічнай культуры Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі Дзяніс Жамойдзін прапануе больш актыўна ўкараняць хатха-ёгу для фізічнага выхавання студэнтаў. Тэкст яго дакладу «Тэндэнцыі развіцця фізічнага выхавання студэнтаў – характарыстыка хатха-ёгі як аздараўленчай сістэмы» прыводзіцца ў зборніку, выдадзеным БДУ ў 2016 годзе па выніках навукова-практычнай канферэнцыі «Сацыяльная абарона і здароўе асобы ў кантэксце рэалізацыі правоў чалавека: навука, адукацыя, практыка» .

Прадстаўляючы хатха-ёгу як старажытную аздараўленчую сістэму, набіраючую «ўсё большую папулярнасць сярод розных слаёў насельніцтва», кандыдат педагагічных навук адзначае, што гэта толькі пачатковая прыступка ёгі. Карані жа самай ёгі Дзяніс Жамойдзін выводзіць з «культавага эпасу Веды», звязваючы поўнае афармленне вучэння з «філосафам» Патанджалі. Акрамя хатха-ёгі выкладчык вылучае таксама ёгаў, якія «займаюцца вывучэннем толькі філасофскіх канцэпцый».

Пры гэтым па-за дакладам застаецца сувязь ёгі з індуізмам, святым пісаннем, а не проста эпасам якога з’яўляюцца Веды. Таксама і Патанджалі быў не проста філосафам, а заснавальнікам філасофска-рэлігійнай школы даршаны. Ці будзе звязана выкладанне аздараўленчай сістэмы з «філасофскай», аўтар не ўдакладняе.

Сярод перашкодаў «поўнага станаўлення хатха-ёгі ў рамках сістэм фізічнага выхавання» выкладчык Акадэміі кіравання пры прэзідэнце называе «менталітэт».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі