У Мінску невядомыя аблілі фарбай помнік ахвярам Халакосту

яма

У Мінску невядомыя аблілі фарбай скульптуры мемарыяльнага комплексу “Яма”, прысвечанага памяці ахвяр Халакосту. Пра гэта паведаміла ў Facebook Тамара Курдадзэ. Пры гэтым яна адзначыла, што акт вандалізму адбыўся незадоўга да жалобнай даты – 75-годдзя з дня стварэння мінскага гета.

«Якім трэба быць баязлівым вырадкам і падонкам, каб здзекавацца з памяці бязвінных ахвяр?!» – задалася пытаннем Тамара Курдадзэ.

Мінскае гета было створана 20 ліпеня 1941 года, праз яго прайшлі больш за 100 тыс. габрэяў, з якіх 80 тыс. загінулі. Канчаткова гета было ліквідавана 21-23 кастрычніка 1943 году. Мемарыял “Яма” быў адкрыты на месцы расстрэлу 2 сакавіка 1942 года нацыстамі 5 тыс. вязняў гета.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі