Мінскія ўлады дапамогуць аплаціць праект рэканструкцыі Чырвонага касцёла

Чырвоны касцёл
Мінскія ўлады падтрымаюць праект рэканструкцыі касцёла святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла).

Частка сродкаў, якія паступілі ў гэтым годзе з рэспубліканскага бюджэту (больш за 100 тысяч дэнамінаваных рублёў), ужо пералічаная на распрацоўку праекта рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынка касцёла святога Сымона і святой Алены. Але, паколькі працы вельмі атратныя, пробашч Чырвонага касцёла кс. Уладзіслаў Завальнюк звярнуўся да гарадскіх уладаў з просьбай пасадзейнічаць у правядзенні рэканструкцыі, паведамляе catholic.by.

Гарадскія ўлады прынялі рашэнне выдзеліць частку сродкаў. Днямі спецыялісты інстытута «Мінскграмадзянпраект» пачалі распрацоўваюць праектную дакументацыю.

Чырвоны касцёл патрабуе абнаўлення, рамантаваць трэба ўсе інжынерныя сістэмы будынка, а таксама фасад і ўнутраныя памяшканні, – кажа дырэктар КУП «Мінская спадчына» Павел Шыкунец.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі