Лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі наведалі Бабруйск, Гародню, Іўе і Баранавічы
Лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі Віталь Рымашэўскі (БХД), Анатоль Лябедзька (АГП) і Галіна Скараход (Рух “За Свабоду”) 9 ліпеня наведалі Гародню і Іўе ў падтрымку прамоўцаў правацэнтрысцкіх сілаў.
Былі праведзеныя пікеты ў Гародні каля ўніверсамаў і прадуктовых крамаў, а таксама на пешаходнай вуліцы Савецкай ў падтрымку каардынатара БХД Міколы Баўсюка. У Іўі пікеты прайшлі ў падтрымку Ірыны Давідовіч з АГП.
Таксама адбыліся сустрэчы каардынатара Правацэнтрысцкага жаночага форуму Галіны Скараход з рэгіянальнымі жанчынамі-лідарамі.
У 10 ліпеня ў Баранавічах прайшоў супольны пікет мясцовых прадстаўнікоў Правацэнтрысцкай кааліцыі, удзел у якім узялі сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, лідар АГП Анатоль Лябедзька і намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.
У Бабруйску правацэнтрысты правялі міні-мітынг
8 ліпеня Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі наведалі Бабруйск. Па меркаванні старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, візіт быў досыць плённым: давялося правесці супольны пікет АГП і БХД, сустрэцца з працаўнікамі «Белшыны» і падтрымаць спікера АГП, узяць удзел у зборы подпісаў за яго вылучэнне ў кандыдаты.
«Пачалі з супольнага пікета Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў разам з нашымі спікерамі Алегам Жалновым і Таісіяй Кабанчук, – паведаміў сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька. – Атрымаўся гэткі міні-мітынг у самым цэнтры горада пад нашымі сцягамі, з нашым пасланнем, сутнасць якога – уладу, як і падгузнікі, трэба мяняць рэгулярна. Прыйшоў час пераменаў. Няма выбараў, але выбар ёсць. І гэта – нашы кандыдаты, правацэнтрысцкая кааліцыя і нашае пасланне «Мільён новых рабочых месцаў».
“Другім крокам была прахадная «Белшышы». Не вельмі багата сабралі подпісаў, але з дапамогай мегафона мелі магчымасць звярнуцца да вялікай колькасці людзей (прыкладна да чалавек шасцісот, якія праходзілі), агучыць нашу праграму, давесці прапановы, планы, распавесці пра тое, што трэба рабіць, каб надышлі перамены. Як і падчас папярэдняга візіту, падыходзілі супрацоўнікі міліцыі, ідэолагі. Быў невялічкі псіхалагічны ціск, але абышлося без праблемаў. Потым быў пікет Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які мы паставілі каля гандлёвага цэнтра «Карона». Сабралі шмат подпісаў за нашага спікера. Людзі вельмі пазітыўна рэагавалі на прапанову абнаўлення », – падкрэсліў ён.
Між тым Беларускія хрысціянскія дэмакраты 8 ліпеня сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, Магілёўскі абласны каардынатар БХД Таісія Кабанчук і лідар МХД Бабруйска Арсень Чыгір наведалі Бабруйскі і сумежныя раёны, дзе правялі шэраг пікетаў і сустрэч з выбаршчыкамі пад лозунгам “Час мяняць уладу – альтэрнатыва ёсць”.
“Людзі вельмі ахвотна ставілі подпісы за праект рэформ, у падтрымку прамоўцаў БХД нават у такіх мястэчках як Кіраўск. Магчыма, першы раз за 20 гадоў пасля скасавання дзяржаўнасці нашай нацыянальнай сімволікі гэтыя мястэчкі пабачылі бел-чырвона-белыя сцягі на вуліцах. Людзі мелі магчымасць бяспечна і легальна паразмаўляць з апазіцыяй, дэмакратычнымі сіламі. І мае ўражанні такія, што нават беларуская глыбінка сёння мяняецца, людзі супраць уладаў. Канечне, яшчэ ёсць страх, ёсць неразуменне людзьмі таго, што перамены залежаць ад іх персанальна, але тым не менш усе людзі скардзяцца на цяжкое жыццё і актыўна ставяць подпісы і падтрымліваюць дэмакратычную апазіцыю”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі ў каментары прэс-службе БХД.
“Мы працягнем з людзьмі гэту працу. Нам неабходна давесці да людзей, што ўлада адбірае ў іх права выбару, што выбары фальсіфікуюць, а таксама неабходна далучаць гэтых людзей да хрысціянскай дэмакратыі. Даць людзям зразумець, што перамены магчымыя толькі тады, калі людзі будуць за іх змагацца”, – падкрэсліў ён.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)