У кандыдата Руху «За Свабоду» першая тысяча подпісаў
Каманда фермера Вадзіма Левана, які ідзе пры падтрымцы Руху «За Свабоду» па Навагрудскай выбарчай акрузе, сабрала першую тысячу подпісаў выбарцаў. «Каманда — добрая. 12 чалавек працуюць, дзве брыгады па горадзе і па рэгіёнах. Гэта значыцца, што ў мяне подпісы не толькі з Навагрудка, але і з ваколіцаў», — сказаў сябра Руху «За Свабоду» Вадзім Леван сайту Pyx.by.
Па ягоных словах, і ў Навагрудку, і ў меншых населеных пунктах «нармальна падпісваюцца». «У сярэднім 5 подпісаў, 1 промах. Калі не хочуць падпісвацца, кажуць, што я малады, ці не ведаюць мяне», — адзначыў Леван.
«Астатнія чытаюць ліст з біяграфіяй, размаўляюць. Кажуць: „Фермер? Класна“, „Трое дзяцей? Класна“, чуюць пра „Народную праграму“, адзначаюць: „Мае праграму рэформаў? О, добра, хаця б нешта зменіцца“», — адзначыў сябра Руху «За Свабоду».
Пакуль што каманда Левана праводзіць у кожным мястэчку па дзве гадзіны з улікам пікетаў і паходу па дамах, але з панядзелка плануюць наладзіць вялікія пікеты па дню ў кожнай мясцовасці. З графікам вызначацца тады ж.
Бодзілеў: людзі кажуць пра свае праблемы і ставяць подпісы
8 ліпеня ў Магілёве прайшоў першы пікет па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты мясцовага лідара МХД Андрэя Бодзілева.
“Актыўнасць насельніцтва і ўвага да выбараў пакуль невысокая, але ўсё ж людзі задаюць пытанні, размаўляюць, кажуць пра свае праблемы і ставяць подпісы”, – распавёў ён прэсавай службе БХД.
Між тым у Мінску, паведамляе прэс-служба БХД, на пікетах да прамоўцаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі выстройваюцца чэргі з жадаючых паставіць подпіс у іх падтрымку. Усе пікеты праходзяць пад бел-чырвона-белымі сцягамі.
“Вельмі добра людзі рэагуюць. У Менску людзі, калі бачаць бел-чырвона-белы сцяг, самі падыходзяць і ставяць подпісы. Некаторыя нават далучаюцца да назірання. Спадзяюся, што далучацца і да каманды”, – адзначыла адна з прамоўцаў БХД у Менску Вольга Кавалькова.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)