Рэфармацкі пастар: наша дэнамінацыя выказала сваё стаўленне да аднаполых шлюбаў

d34b1-clip-36kb

Рэфармацкая Царква не з’яўляецца маналітнай арганізацыяй. Такім чынам пракаментаваў Krynica.info пастар Евангелічнай рэфармацкай царквы ў Магілёве Сяргей Удальёў легалізацыю шлюбаў аднаполых параў у Аб’яднанай Рэфармацкай Царкве Вялікабрытаніі.

Ён нагадаў, што на сёння Рэфармацкая Царква ўяўляе сабой шмат незалежных дэнамінацый, з якіх адныя стаяць на ліберальных багаслоўскіх пазіцыях і дазваляюць аднаполыя шлюбы, у той час як “артадаксальныя цэрквы выступаюць супраць”.

“Наша дэнамінацыя (Супольнасць Рэфармацкіх Евангелічных Цэркваў – рэд.) выказала свой погляд на гэта, калі ў ЗША прынялі адпаведны закон”, – падкрэсліў пастар.

27 чэрвеня 2015 года старшыня Супольнасці Рэфармацкіх Евангелічных Цэркваў Даглас Уілсан выступіў у заявай, у якой падкрэсліў, што легалізацыя аднаполых шлюбаў “супярэчыць Боскай задуме адносна чалавечай сэксуальнасці, і таму з’яўляецца грахоўнай у вачах Бога”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі