Грэка-каталікі ідуць пешай пілігрымкай з Віцебска ў Полацк

пилигримка
З Віцебска 12 ліпеня рушыла ў шлях ХХІІ грэка-каталіцкая пілігрымка ў Полацк, якая пачалася Боскай літургіяй, якую ў віцебскім храме Уваскрасення ўзначаліў а. Аляксандр Шаўцоў з полацкай парафіі святой Параскевы Полацкай ў саслужэнні а. Зміцера Грышана з Віцебска і а. Аляксея Філіпенкі з Мінска.

У пілігрымцы йдуць болей за 40 вернікаў, у наступныя дні па дарозе да іх далучацца іншыя. Пілігрымка будзе доўжыцца 5 дзён і пройдзе пад дэвізам “Веру ў Адзіную Царкву”, паведамляе svjazep.org.

Асаблівая ўвага пілігрымаў падчас разважанняў у дарозе накіраваная на духовую і культурную каштоўнасць і актуальнасць спадчыны Францішка Скарыны, на ягоны подзвіг набліжэння да суайчыннікаў Слова Божага на роднай мове.

Першы дзень пілігрымкі, які скончыўся прыпынкам на ноч у вёсцы Заронава, прайшоў пад дэвізам “Веру ў адзіную Царкву”, у другі дзень, 13 ліпеня, па дарозе ў Шуміліна вернікі разважалі над тэзай “Веру ў святую Царкву”. 14 ліпеня, кіруючыся ў Обаль, пілігрымы засяродзяцца на думцы “Веру ў паўсюдную Царкву”, 15 ліпеня, ідучы ў Гараны, – “Веру ў апостальскую Царкву”, 16 ліпеня апошні дзень пілігрымкі пройдзе пад дэвізам “Ласкаю, міласэрнасцю і чалавекалюбствам адзінага Збавіцеля”.

У нядзелю, 17 ліпеня, у Полацку ля храмя святой Параскевы Полацкай, кульмінацыйная Боская літургія пачнецца ў 10:30.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі