Беларускія ўлады адмянілі рашэнне аб выгнанні святароў з Магілёва, Івянца і Калодзішчаў

Баханек
Курыя каталіцкай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 14 ліпеня атрымала з Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Беларусі ліст аб адмене забароны на далейшае служэнне ў Беларусі тром святарам-палякам – а. Раману Шульцу OP, а. Леху Баханэку OFM, а. Ежы Катоўскаму OMI, які шмат гадоў працавалі ў Беларусі.

Дамініканец а. Раман Шульц ОР – пробашч парафіі святога Казіміра ў Магілёве, канвентуальны францішканін а. Лех Баханэк OFM Conv – пробашч парафіі святога Міхала Арханёла ў Івянцы, аблата а. Ежы Катоўскі OMI – пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і святога Крыштафа ў Калодзішчах у Мінскім раёне.

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі выказала падзяку органам дзяржаўнай улады за перагляд справы, а ўсім вернікам і грамадзянам краіны, якія не засталіся абыякавым да гэтай навіны. – падзяку за салідарнасць і малітву, паведамляе catholic.by.

Адначасова мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікае ўсіх святароў заахвочваць вернікаў да малітвы да новых святарскіх пакліканняў, якія дадуць Беларусі ўласных маладых святароў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі