Лідары апазіцыі ўсклалі кветкі ля амбасады Францыі

Лідары правацэнтрыстаў 15 ліпеня ўсклалі кветкі ля амбасады Францыі. Свае спачуванні краіне, дзе за дзень да таго  адбыўся тэракт, выказалі Анатоль Лябедзька,  Юрась Губарэвіч,  Віталь Рымашэўскі,  сябры і спікеры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, БХД  і руху «За Свабоду».

У ноч з 14 на 15 ліпеня на святкаванні Дня Бастыліі ў Ніцы быў здзейснены тэракт. Яго ахвярамі сталі 84 чалавекі, у тым ліку дзеці. 18 чалавек знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Не менш за 150 параненых, у бальніцах – 54 дзіцяці.

Фота Генадзя Верацінскага

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі