У путчы ў Турцыі загінулі 265 чалавек, арыштаваныя больш за 2800 вайскоўцаў

Турция

Турэцкія ўлады затрымалі 2800 чалавек па падазрэнні ў дачыненні да спробы дзяржаўнага перавароту у ноч на 16 ліпеня.

Падчас спробы перавароту загінулі не менш за 265 чалавека, у т.л., 104 путчысты. Па дадзеных на цяперашні момант, параненыя 1500 чалавек, паведамляе  ВВС.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган папрасіў сваіх прыхільнікаў не зыходзіць з вуліцаў турэцкіх гарадоў, пакуль абстаноўка не стабілізуецца, заявіўшы, што “урад знаходзіцца ў руля” і трымае сітуацыю ў сваіх руках.

Прэм’ер Турцыі Біналі Іылдырым усклаў віну за мяцеж на “паралельныя структуры” у войску. Гэты тэрмін турэцкія ўлады ўжываюць для абазначэння прыхільнікаў лідара руху «Хізмет» пісьменніка Фетхуллаха Гюлена, які жыве ў ЗША.

“Краіна, якая будзе падтрымліваць прапаведніка Гюлена, не будзе сябрам Турцыі, і будзе лічыцца ваюючай з Турцыяй”, – заявіў Іылдырым.

Група ваенных, якая спрабавала захапіць уладу, заяўляла, што бярэ кіраванне краінай у свае рукі, каб забяспечыць выкананне канстытуцыйных правоў грамадзян, а таксама выканаць усе міжнародныя дамоўленасці Турцыі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі