«Карандаш» адмовіўся друкаваць бэйджы ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў дэпутаты

меляшкевич

Бэйджы ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў дэпутаты Юрыя Меляшкевіча з лагатыпам Руху «За Свабоду» адмовіўся друкаваць копісалон «Карандаш», які знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Хмяльніцкага.

“Карандаш» спачатку надрукаваў бэйджы з інфармацыяй пра маю ініцыятыўную групу, а пасля я прыйшоў з новым макетам, дзе на іншым баку было напісана Рух «За Свабоду», яны адмовіліся рабіць”, — распавёў сайту Pyx.by сітуацыю сябра Рады Руху Юры Меляшкевіч.

Ён патлумачыў, што прадставіў у копісалон вытрымку з статуту Руху «За Свабоду», у якой было ўказана пра выбары, а таксама рэгістрацыйны нумар арганізацыі ў Мінюсце. Але ўсе гэтыя доказы таго, што арганізацыя – зарэгістраваная, не паспрыялі друку матэрыялаў.

«З аднаго пункту гледжання, гэтая практыка звязаная з агульнай атмасферай страху, якая вельмі вялікая. З другога яны павінны забяспечваць выкананне паслугаў», — адзначыў Меляшкевіч.

Ён адзначыў, што такое стаўленне абмяжоўвае ягоныя правы як прэтэндэнта ў дэпутаты, а таксама грамадзянаў на атрыманне інфармацыі і абсалютна неабгрунтаваныя.

Меляшкевіч накіраваў скаргу на дзеянне супрацоўнікаў кіраўніцтву кампаніі, якую будуць разглядаць на працягу месяца, а таксама плануе звярнуцца па тлумачэнні ў ЦВК.

Пры гэтым, хаця агулам з “Карандашом” і раней былі праблемы па палітычных прычынах, але менавіта ў гэтым салоне гэта не назіралася. «Думаю, што згубяць многа кліентаў, такія паводзіны не будуць спрыяць бізнесу», — заключыў сябра Рады Руху.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі