У Друі працягваецца пленэр “Пачаткі” – мастакі ствараюць скарбы будучай галерэі

Друя
У Друі ў каталіцкім кляштары Насвяцейшай Тройцы працягваецца пленэр “Пачаткі-II” – больш за 30 мастакоў, запрошаных пробашчам парафіі кс. Сяргеем Сурыновічам, ствараюць палотны, частка з якіх станецца зместам будучай карціннай галерэі. Згодна з умовай пленэру, кожны мастак, ад’язжаючы, пакіне ў кляштары адну са сваіх працаў.

Урачыстае закрыццё пленэра і вернісаж адбудуцца 24 ліпеня пры ўдзеле біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.

Друя
У дні, калі няспынны дождж перашкаджае майстрам пісаць з натуры, келлі кляштара ператвараюцца ў майстэрні. Вольга Сазыкіна за працай.

Друя
У Друю прыехалі не толькі мэтры, но і таленавітая моладзь. Навучэнец Акадэміі Мастацтваў Андрэй Ігнаценка за працай.

Друя
Алег Іларыёнаў. «Пахмурна».

Друя
Каралеўна беларускага авангарду Марта Шматава бачыць Друю дзяўчынай, што ляціць у паднябессі.

Друя
Алесь Пушкін стварае маштабнае палатно “Краіна Друя”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі