СМІ: У Беларусі затрымліваюць сябраў Партыі ісламскага адраджэння Таджыкістана

наручники

Міграцыйная служба Беларусі пачала масавую праверку дакументаў выхадцаў з Таджыкістана, пошукі якіх праходзяць у гасцініцах і ў іншых месцах знаходжання бежанцаў. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал таджыкскай апазіцыі Tajinfo.org.

Вядома, што ў дзесяці чалавек канфіскаваныя пашпарты, усе яны з’яўляюцца членамі забароненай у Таджыкістане Партыі ісламскага адраджэння (ПІАТ). Яны мелі намер перасячы беларуска-польскую мяжу і запытаць палітычны прытулак, баючыся пераследу на тэрыторыі СНД. Па папярэдніх дадзеных, па запыце таджыкскіх улад іх збіраюцца дэпартаваць у Таджыкістан.

Між тым 20 ліпеня міністр унутраных спраў Таджыкістана Рамазон Рахімзада сустрэўся з паслом Беларусі ў Душанбэ Алегам Івановым. На сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы прадухілення і барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю, такой як тэрарызм, экстрэмізм, незаконны абарот наркотыкаў і іншыя актуальныя пытанні, паведамілі ў МУС Таджыкістана. У Tajinfo.org мяркуюць, што сапраўднай мэтай сустрэчы было просьба таджыкскага міністра да беларускіх уладаў затрымліваць грамадзян Таджыкістана і выдаваць іх на радзіму.

Выклікаць гэта, па версіі Tajinfo.org, магло тое, што прадстаўнікі дэпартамента па прававых і міграцыйных справах ПІАТ на мінулым тыдні наведалі таджыкскіх бежанцаў на памежным пераходзе Брэст – Цярэспаль, а таксама сустрэліся з прадстаўнікамі камітэта па правах чалавека ААН і міграцыйнымі ўладамі Польшчы, якія паабяцалі дапамогу і падтрымку таджыкскім бежанцам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі