На выбарах адным з кандыдатаў ПБНФ будзе праваслаўны святар

акалович

77-гадовы святар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Леанід Акаловіч высунуты 23 ліпеня на XVII з’ездзе Партыі БНФ кандыдатам на парламенцкія выбары. Святар балатуецца ў Мінску па 99-й Грушаўскай выбарчай акрузе.

Агулам партыя зацвердзіла кандыдатамі 72 чалавек, сярод іх старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч, яго намеснікі Вольга Лагвіновіч і Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Найбольш чалавек будуць прадстаўляць партыю ў Мінску і Гродзенскай вобласці – 14 і 12 кандыдатаў адпаведна, найменш у Гомельскай і Магілёўскай абласцях – 2 і 8 кандыдатаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі