Афіцыйнае адкрыццё мячэці ў Мінску пераносіцца на нявызначаны тэрмін

мячэт

Анансаванае на 29 ліпеня афіцыйнае адкрыццё мінскай мячэці пераносіцца на нявызначаны тэрмін у сувязі з адменай запланаванага візіту ў Мінск прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Па словах прэс-сакратара прэзідэнта Беларусі, казаць аб канкрэтных тэрмінах візіту пакуль заўчасна. “Мы можам казаць пра нейкую найбліжэйшую аглядную будучыню, я думаю, дакладна”, – дадала Ганна Эйсмант, перадае БелаПАН.

У сваю чаргу кіраўнік мусульманскай абшчыны імам Зарыф Зулудзі адзначыў, што цырымонія адкрыцця Саборнай мячэці перанесена на верасень. Дакладная дата пакуль не называецца.

Спонсар будаўніцтва Саборнай мячэці – Упраўленне рэлігійнымі справамі Турэцкай Рэспублікі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі