Забойства ксяндза ў Францыі: Журналіст-мусульманін заявіў аб прыняцці каталіцтва

агмары

Лонданскі журналіст The Wall Street Journal іранскага паходжання Саграб Агмары ў дзень забойства ў Францыі ісламістамі каталіцкага святара заявіў аб пераходзе ў каталіцтва.

Выказаўшы салідарнасць з загінулым, ён адзначыў у Twitter: «Сапраўды, гэта правільны момант для таго, каб абвясціць, што я прымаю рыма-каталіцтва”.

Затым журналіст выдаліў гэты твіт, каб не прыцягваць «інтэрнэт-нейкае звар’яцелае ўвагу» да яго касцёла.

Саграб Агмары з бацькамі пераехаў у ЗША з Ірана ў 1998 годзе ва ўзросце 13-ці гадоў. Працуе ў еўрапейскай версіі The Wall Street Journal. Сярод людзей, у якіх ён браў інтэрв’ю, – прэм’ер-міністар Францыі, генеральны сакратар НАТА і іншыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі