Мусульмане прыйшлі на адпяванне забітага французскага святара

Руан
У Руане ў Францыі больш за 100 мусульманаў 30 ліпеня прыйшлі ў галоўны каталіцкі сабор горада – Руанскі сабор – на адпяванне святараа, 84-гадовага а. Жака Амеля, зарэзанага 26 ліпеня джыхадыстамі падчас Імшы.

У іншых гарадах Францыі мусульмане таксама адгукнуліся на запрашэнне каталікоў прыйсці разам памаліцца аб забітым, паведамляе ВВС.

Лідары мусульманскай супольнасці гарадоў, дзе жылі забойцы святара, адмовілі іх сваякам у рэлігійных пахаванні, пра што афіцыйна паведаміў імам Руана Махамед Карабіла.

Напярэдадні, 28 ліпеня, у прыгарадзе Руана Сэнт-Эцьен дэ Рюврэ, дзе адбылася трагедыя, у мячэці Ях’я прайшла жалобная цырымонія памяці забітага.

Па запрашэнні мусульманаў у мячэць прыйшлі да 300 каталікоў, запрошаных размясцілі ў двары і на балконе мячэці.

Некалькі гадоў таму мячэць Ях’я была пабудаваная на зямлі, падоранай мусульманскай супольнасці каталіцкай царквой святой Тэрэзы пры ўдзеле а. Жака Амеля – прыхільніка міжрэлігійнага дыялогу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі