У Дзяржынскім раёне з’явіўся новы касцёл

Негарэлае
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 6 жніўня, ва ўрачыстасць Перамянення Госпада, асвяціў новы касцёл у вёсцы Негарэлае ў Дзяржынскім раёне. Святыня мае імя Перамянення Госпада.

Звяртаючыся да вернікаў, мітрапаліт Кандрусевіч дзякаваў усім, хто далучыўся да будаўніцтва: вернікам, Кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям’і, ахвярадаўцам, спонсарам, архітэктарам і будаўнікам, а таксама прадстаўнікам дзяржаўнай улады – за дазвол на будаўніцтва, паведамляе catholic.by.

“Падчас Перамянення на гары Тавор разам з апосталамі прысутнічалі таксама Майсей і Ілля, якія размаўлялі з Ісусам пра Яго блізкую крыжовую смерць. Майсей – вялікі даўца Божага закону, а Ілля – вялікі прарок. Але з нябёсаў прагучаў голас Бога: “Гэта Мой Сын умілаваны, Яго слухайце”. Такім чынам распачаўся пераход ад Старога Запавету да Новага».

Разважаючы пра пачуцці апосталаў, якія кажуць пра жаданне затрымаць момант сваёй прыстунасці блізу Госпада і вялікіх прарокаў, мітрапаліт падкрэсліў: “Кожны з нас можа ідэнтыфікаваць сябе з імі, бо на гары нашай кар’еры ці шчаслівага жыцця мы таксама хацелі б застацца назаўсёды. Аднаку  жыцці чалавека шмат выпрабаванняў. Мы часта падобныя да апосталаў і ўцякаем ад цяжкасцяў. Забываемся, што Хрыстос не абяцаў нам сад з ружаў, але аліўны сад і цярновую карону. Хрыстус кажа, што калі хтосьці хоча ісці за Ім, то павінен узяць свой крыж і следаваць за Ім».

У парафіі Перамянення Пана ў Негарэлым працуюць айцы місіянеры Святой Сям’і (MSF), пробашч парафіі, якая ў гэтым годзе адзначае 10-гадовы юбілей, – а. Дзяніс Шастаковіч MSF.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі