На ўрачыстасці ў Браслаў прыйдуць тры пешыя паломніцтвы

Браслав
У Браславе ў каталіцкім санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў традыцыйныя штогадовыя ўрачыстасці адбудуцца 19-20 жніўня.

18 жніўня ў шлях да святыні вырушаць першыя пілігрымы.

Мёры-Браслаў

Пілігрымка з Мёраў распачынаецца 18 жніўня ў 9.00.

Начлег у Іказні.

Адказны – кс. Кшыштаф Мянкіна.

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефонах +375 (29) 512 18 36 – кс. Кшыштаф Мянкіна, +375 (29) 750 39 17 – Аляксандр Сінкевіч.

Паставы-Браслаў

Пілігрымка з Паставаў выходзіць 17 жніўня.

Начлегі ў Відзах і Далёкіх.

Кошт: 5 руб за адзін дзень.

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне +375 (29) 519 99 82.

Глыбокае-Браслаў

Пілігрымка з Глыбокага распачынаецца 17 жніўня а 7 гадзіне раніцы Святой Імшой у парафіяльным касцёле Святой Тройцы.

Начлегі ў Шаркаўшчыне і Ахрэмаўцах.

Ёсць магчымасць начлегу ў Глыбокім з 16 на 17 жніўня для жадаючых з іншых парафій. Толькі просьба загадзя праінфармаваць па кантактных тэлефонах.

Адказны – кс. Мікалай Ціхановіч.

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефонах +375 (29) 884 54 82 — кс. Мікалай Ціхановіч, +375 29 566 48 33 – кл. Алег Хмылко. Падрабязнасці тут.

Праграма ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

У Браславе ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў пройдуць сёлета 19-20 жніўня пад дэвізам “З неспасцігальнай міласэрнасці Бога Я для вас – Маці”.

Пятніца, 19 жніўня

18.00 – Святая Імша з удзяленнем Сакраманту Бежмавання;

19.30 – канцэрт духоўнай музыкі;

20.30 – малітва праслаўлення, канферэнцыя;

22.30 – набажэнства (вернікі Усходняга абраду);

23.30 – ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі.

Субота, 20 жніўня

24.00 – Святая Імша перад абразом Маці Божай;

02.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;

03.00 – набажэнства да Божай Міласэрнасці;

07.00 – гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;

08.00 – Святая Імша перад абразом Маці Божай;

09.00 – ружанцовая малітва;

11.00 – галоўная ўрачыстая святая Імша на палявым алтары.

Перад кожнай Святой Імшой будзе магчымасць споведзі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі