Адміністратыўныя справы за спяванне гімну “Магутны Божы” спыненыя

Адміністратыўныя справы супраць Таццяны Севярынец і Алены Шабуні спыненыя

Лідарам хрысціянскіх дэмакратаў Віцебска Таццяне Севярынец і Алене Шабуне 10 жніўня паведамілі, што ўзбуджаныя ў дачыненні да іх адміністратыўныя справы за пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, які прайшоў 27 ліпеня ў цэнтры горада і падчас якога спяваўся гімн “Магутны Божа”, спыненыя.

Сёння актывісткі плануюць забраць афіцыйныя пастановы, паведаміла bchd.info Таццяна Севярынец.

Яна таксама нагадала, што 9 жніўня яны напісалі скаргу на палкоўніка міліцыі Ігара Скарыновіча, на падставе рапарту якога і былі ўзбуджаныя справы. Пры гэтым у рапарце стаяла дата пікету 17 ліпеня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі