Правацэнтрысцкія кандыдаты будуць у 67-і акругах

podpisy (37)

На выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі кандыдатамі зарэгістраваныя 67 прадстаўнікоў Правацэнтрысцкай кааліцыі, якая ўключае Аб’яднаную грамадзянскую партыю, аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і Рух “За Свабоду”.

Увогуле быў вылучаны 81 прадстаўнік кааліцыі. Ад Аб’яднанай Грамадзянскай партыі былі вылучаныя 67 чалавек (з іх 31 ад БХД і 1 РЗС). Шляхам збору подпісаў ад “Рух “За Свабоду!” вылучалася 10 чалавек (з 15-і), БХД – 1 чалавек (з 32-х). Шасцёра прадстаўнікоў РЗС былі вылучаныя ад Партыі БНФ.

У прыватнасці, не былі зарэгістраваныя ад БХД Дзмітрый Тамашэвіч, Дзяніс Дашкевіч, Мікалай Салянік, Бэла Дашкіна, Антон Войцехаў, Ядзвіга Угольнік, Максім Лойка, Павел Пракаповіч, РЗС – Юрый Казакевіч, Вадзім Леван, Алесь Лагвінец, Сяржук Васільеў, АГП – Мікалай Казлоў.

У Брэсцкай вобласці кандыдатамі ад Правацэнтрысцкай кааліцыі будуць Сяргей Пятрухін ,Фёдар Петрусевіч, Дыяна Касцюковіч, Мікалай Чарнавус, Таццяна Малашчанка, Аляксандр Кабанаў, Віктар Нахайчук.

Па Віцебшчыне балатуюцца Хрыстафор Жаляпаў, Таццяна Севярынец, Георгій Станкевіч, Ірына Яскевіч, Дзмітрый Лупач, Андрэй Агурцоў, Яўген Анішчанка, Вольга Дамаскіна, Аляксей Гаўруцікаў.

Уладзімір Няпомняшчых, Уладзімір Кацора, Аляксандр Шарыпаў, Віталь Юрчанка, Расціслаў Лобан, Вячаслаў Герасіменка, Марат Афанасьеў, Алена Луцковіч, Мікалай Чэчка, Анатоль Змітровіч, Аляксей Атрошчанка прадстаўляюць правацэнтрыстаў на Гомельшчыне.

У Гродзенскай вобласці з прадстаўнікоў кааліцыі зарэгістраваныя Наталля Лукашэвіч, Віктар Данільчык, Іван Крук, Мікалай Баўсюк, Ірына Давідовіч, Алесь Масюк і Мікалай Уласевіч.

У Мінскім рэгіёне правацэнтрыстаў прадстаўляюць Анатоль Букас, Аліна Нагорная, Аляксандр Малочка, Віталь Жыбуртовіч, Уладзімір Смоляк і Максім Ціханаў, у Магілёўскім – Таісія Кабанчук, Алег Жалноў, Арсеній Чыгір, Андрэй Юркоў, Таццяна Шамбалава, Андрэй Бодзілеў, Алег Аксёнаў, Сяргей Смалякоў, Уладзімір Шанцаў, Аляксандра Сьянава.

У Мінску зарэгістраваныя наступныя прадстаўнікі АГП, БХД і РЗС: Аляксандр Кавалькоў, Дзяніс Ціханенка, Юры Хашчавацкі, Аляксандр Талстыка, Сяргей Скрабец, Ганна Канапацкая, Павал Стэфановіч, Пётр Барысаў, Юрый Меляшкевіч, Таццяна Усіновіч, Вольга Кавалькова, Марына Хоміч, Максім Гацак, Вольга Маёрава, Юрый Губарэвіч, Юры Белазёраў, Віктар Янчурэвіч.

“Мы лічым незаконнымі адмовы ў рэгістрацыі нашым прамоўцам. Шмат адмоў было звязана са звесткамі, якія былі пададзеныя ў падатковай дэкларацыі. Гэта абсалютна тэхнічны момант, але камісіі, замест таго, каб супрацоўнічаць з кандыдатамі, шукаюць зачэпку, каб іх не зарэгістраваць. Мы будзем аспрэчваць нерэгістрацыю. У некаторых выпадках парушэнні камісіі відавочныя. Так, у выпадку Антона Войцехава ім не хапіла пячаткі, хаця ніякіх удакладненняў яны не прасілі падчас праверкі. За прададзены некалькі гадоў таму прычэп ад машыны не зарэгістравалі Ядзвігу Угольнік. Так што відавочнае жаданне ўладаў любым чынам пазбавіць хрысціянскіх дэмакратаў магчымасці працы з грамадзянамі”, – адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, паведамляе bchd.info.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі