Ватыкан гатовы пайсці на кампраміс у перамовах з лефеўрыстамі
Ватыкан можа пайсці на кампраміс у перамовах з традыцыяналісцкім Святарскім брацтвам святога Пія Х, якое сышло ў раскол з-за нежадання прызнаць некаторыя рашэнні Другога Ватыканскага сабора. Пра гэта распавёў у інтэрв’ю “Die Zeit” сакратар папскай камісіі Ecclesia Dei, арцыбіскуп Гвіда Поцца, які курыруе дыялог з лефеўрыстамі.
Паводле яго, члены Брацтва могуць атрымаць статус персанальнай прэлатуры накшталт Opus Dei, пры гэтым Рым не будзе патрабаваць ад іх прызнання дакументаў Сабору, якія з’яўляюцца не дагматычнымі, а пастырскімі. Да такіх адносяцца дэкларацыя Nostra Aetate аб міжрэлігійным дыялогу, дэкларацыя Dignitatis Humanae аб рэлігійнай свабодзе, а таксама дэкрэт Unitatis Redintegratio аб экуменічных адносінах.
Гвіда Поцца падкрэсліў, што аспекты гэтых дакументаў, якія выклікаюць збянтэжанасць у лефеўрыстаў, не закранаюць веравучыцельныя ісціны, а з’яўляюцца «кіраўніцтвам у пастырскай дзейнасці». Ён нагадаў, што пра гэта гаварылася яшчэ ў 1964 годзе.
Арцыбіскуп адзначыў, што кіраўнік традыцыяналістаў біскуп Бернар Феле прыняў гэтую прапанову і на працягу бліжэйшых месяцаў мае намер акрэсліць шэраг дэталяў. Мяркуецца, што спачатку лефеўрысты павінны прыняць дактрынальную дэкларацыю аб прызнанні сапраўднасці сакрамэнтаў Касцёла і прымату Папы. Акрамя таго, ад Брацтва чакаецца «пэўная ступень прызнання» дакументаў Другога Ватыканскага сабора. Абмеркаванне спрэчных момантаў плануецца працягнуць пасля кананічнага прызнання.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)