Гродзенец скраў ахвяраванні з царквы

пожертвоания

У Гродне 36-гадовы мясцовы жыхар абакраў праваслаўную царкву ў мікрараёне «Зарыца». Пра гэта паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Мужчына, убачыўшы ў царкве скрыню для ахвяраванняў, змог яе ўскрыць і забраць адтуль 101 даляр і 1 млн рублёў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі і затрымалі злодзея.

Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі