Сінод БПЦ стварае новую епархію?
У Мінску ў епархіяльным упраўленні 16 жніўня пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускага Экзархата.
У пасяджэнні прынялі ўдзел архіепіскапы Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, Пінскі і Лунінецкі Стэфан, Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, Навагрудскі і Лідскі Гурый, Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, епіскапы Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, Бабруйскі і Быхаўскі Серафім , Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, Слуцкі і Салігорскі Антоній, Лідскі і Смаргонскі Парфіры, кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), паведамляе church.by.
Сінод разгледзеў бягучыя пытанні жыцця БПЦ і прыняў шэраг адміністрацыйных і кадравых рашэнняў, якія будуць апублікаваныя ў часопісах пасяджэння Сінода Беларускага Экзархата пасля іх зацвярджэння Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі. У апошні час падобныя фармулёўкі рашэнняў Сінода БПЦ пазначалі стварэнне новых праваслаўных епархій на Беларусі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)