Рабінаў Еўропы ўсё-ткі пусцілі ў Лёзна

равины

Лёзна Віцебскай вобласці ўсё ж такі прыняло ўдзельнікаў маштабнага Кангрэса рабінаў Еўропы, што праходзіць з 18 па 26 жніўня ў Маскве (Расія), якіх не хацелі прапускаць праз расійска-беларускую мяжу.

Прывітанне ад прэзідэнта Беларусі гасцям зачытаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка, перадае БелТА.

Рабіны наведалі мемарыял «Адаменская горка», дзе правялі калектыўную малітву ў памяць аб габрэях, якія загінулі ў Лёзне падчас Другой сусветнай вайны. Гета ў горадзе было ліквідавана ў лютым 1942 года. Тады каля Адаменскага рова нацысты расстралялі каля 1,5 тыс. чалавек, у тым ліку сваякоў Марка Шагала. За выратаванне габрэяў некалькі жыхароў Лёзна ўганараваныя званнем «Праведнік народаў свету».

Лёзна з’яўляецца таксама родным горадам рабіна Шнеўра Залмана з Лядаў (1745-1812), які быў заснавальнікам хасідскага руху хабад.

Фото Mendel Alperowitz

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі