У Трасцянцы знайшлі прынесенага ў ахвяру барана, які ляжаў каля магічнага кола

баран

23 жніўня грамадскія актывісты перад пачаткам акцыі ўшанавання ахвяраў сталінізму і нацызму ў Трасцянцы ва ўрочышчы Благоўшчына пад Мінскам знайшлі на дарозе непадалёку ад крыжа, усталяванага ў памяць забітых і пахаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, прынесенага ў ахвяру барана са звязанымі нагамі і перарэзаным горлам.

Побач з баранам быў намаляваны і пасыпаны соллю круг, па усёй даўжыні якога былі напісаныя нейкія літары. У цэнтры круга было чорнае вялікае пятно (на думку актывістаў – кроў, якая запяклася), ляжала недагарэлае вуголле і попел.

“Мы, канешне, былі шакаваныя. Зло вітала побач. Што адбываецца? Хто зрабіў рытуальнае забойства барана, чый гэта абрад, дзеля чаго гэта зроблена менавіта тут, ва ўрочышчы Благоўшчына, на месцы, дзе былі забітыя тысячы і тысячы людзей”, — адзначыла ў Facebook Ганна Шапуцька.

На месца здарэння былі выкліканыя прадстаўнікі міліцыі.

Адзначым, што саляныя кругі з’яўляюцца часткай рытуалаў у вядзьмарстве, неапаганскім кульце вікка і іншых магічных культах. Ён выкарыстоўваецца для абароны пры спробах выкліку прывідаў ці дэманаў. Часта ў кола ўпісваюцца літары грэцкага ці габрэйскага алфавітаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі