На акцыю да 25-годдзя аднаўлення незалежнасці напалі правакатары (фотарэпартаж)

25 жніўня Беларусь адзначае 25 гадавіну аднаўлення незалежнасці. Ля помніку Янку Купалу ў Менску сабраліся людзі, якія на пачатку мерапрыемства зачытвалі творы класіка літаратуры. Лепшых выступоўцаў узнагародзіў паэт Славамір Адамовіч, а міліцыя складала на іх пратаколы.

Пасля літаратурных выступаў людзі на чале з лідарам “Маладога фронту” Змітром Дашкевічам рушылі ўздоўж праспекту Незалежнасці да аднайменнай плошчы. Калі ўдзельнікі былі ля McDonald’s, з-за вугла выбеглі 3-4 маладзёны з закрытымі тварамі і закідалі людзей яйкамі ды вельмі паспешны кінуліся наўцёкі. На плошчы Незалежнасці правакатары яшчэ раз правялі сваю атаку.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 чалавек.

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі