Каталіцкі святар: “Памежная” свядомасць беларуса павінная кіравацца патрэбай у пабудове мастоў
У Польшчы ў Падляшшы ў Крынках з па жніўня праходзіў тэматычны Трыялог “Ці не разумее Бог па-беларуску?”. Удзел у дэбатах узялі каталіцкі і праваслаўны святары з Беларусі кс. Сяргей Сурыновіч і а. Георгій Рой, багаслоў Ірына Дубянецкая, публіцыст і краязнаўца Аляксей Фралоў, хрысціянскі дэмакрат Павел Севярынец, пісьменнікі Барыс Пятровіч і Уладзімір Арлоў.
Трыялог адбываўся ў Крынках у у 17-ты раз, у свій час гэты фармат запачаткаваў пісьменнік і публіцыст Сакрат Яновіч, цяпер справу працягвае Фонд Villa Sokrates.
Культуралагічны бок Трыялога ўзялі на сябе беларускі гурт Relikt і Сяргей Доўгушаў, польскі гурт Port Mone і Юрка Асеннік, а таксама слынны беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч з выставай „Паганства”, паведамляе Радыё Рацыя.
“Беларусь – унікальнае месца на зямлі як судотык канфесіяў, нацыянальнасцяў, светапоглядаў. Мы выбітныя, бо маем у адной толькі плашчыні мовы некалькі правапісаў і алфабетаў, адрозную канфесійную лексіку. Такая з’ява, што склалася ў розных, – не толькі рэлігійных – асяродках і плынях, а, магчыма, і ў кожным беларусе, – гістарычна не можа не ўздзейнічаць на сучасніка. Ці змагацца з гэтым, – ці, жывучы ў краіне “памежжа і памежжаў”, шукаць еднасці і імкнуцца будаваць масты?”, – разважае пра сутнасць дэбатаў у Польшчы кс. Сяргей Сурыновіч – настаяцель парафіі ў Друі, памежным мястэчку “паміж” Беларуссю і Латвіяй.
“На пытанне “ці разумее Бог па-беларуску” адназначна адказаў сам Скарына, калі пераклаў на беларускую мову Біблію. Значыць, была патрэба ў гэтым, значыць, Бог захацеў, каб беларусы, якія жывуць на Беларусі, разумелі яго менавіта па-беларуску. Не праз лацінскую мову, не праз польскую ці стараславянскую, а менавіта праз беларускую”, – кажа старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.
“Беларусы да гэтага часу не маюць паўнавартаснага перакладу Бібліі на беларускую мову. Хоць нашая нацыя пачала гэта працэс адной з першых у гісторыі, але так яго і не завершыла. Праца такая ідзе, але гэта праца складаная, марудная, спецыялістаў мала, – каб сапраўды раскідаць на вялікую колькасць людзей, то можна было б хутка зрабіць. Калі гэта 4-5 чалавек, то 4-5 чалавек будуць перакладаць гэта 20 гадоў, – каб гэта сапраўды зрабіць якасна. Бо гэтыя 4-5 чалавек, у адрозненні ад іншых народаў, сутыкаюцца з сітуацыяй адсутнасці ўсталяванай тэрміналогіі”, – тлумачыць бібліст і філосаф Ірына Дубянецкая.
Фота Аляксея Фралова
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)