БТ запускае сваю версію «Бітвы экстрасэнсаў»: «містыка дзесьці побач»

битва экстрасенсов

БТ запускае сваю версію «Бітвы экстрасэнсаў». Тэлеканал «Беларусь 2» ужо абвясціў, што для новага праекту пачынае набіраць беларускіх экстрасэнсаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

Шоў будзе называцца “Хачу ў тэлевізар. Экстрасэнсы”.

«Тэлеканал “Беларусь 2″ вырашыў адшукаць унікумаў, якія змогуць пераканаць: няма нічога больш фантастычнага за рэальнасць, а містыка дзесьці побач», -сказана ў паведамленні Белтэлерадыёкампаніі. Шоў абяцаюць паказаць «без купюр», гэта значыць без мантажу, спецэфектаў і агучкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі