Святары з Гродна падрыхтавалі праграму да Дня беларускага пісьменства (відэа)
У Гродне ў праваслаўным кафедральным Пакроўскім саборы па ініцыятыве святароў прыхода 4 верасня – Дзень беларускага пісьменства – стане Днём беларускай мовы.
У 10.00 адбудзецца Боская літургія на беларускай мове, якую ўзначаліць настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой. У 12.00 пройдзе прэзентацыя новых кніг на беларускай мове, якія зьявіліся ў прыхадской бібліятэцы, паведамляе orthos.org.
У 18.00 адбудзецца літаратурная канферэнцыя “Рэлігійныя матывы ў творчасці народных паэтаў Беларусі”. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры польскай філалогіі Гр ДУ імя Янкі Купалы Анатоль Брусевіч раскажа пра рэлігійныя матывы ў творчасці Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук Анатоль Трафімчык – аб рэлігійных матывах у творчасці Якуба Коласа. Даклад клірыка сабора іерэя Паўла Каспяровіча будзе прысвечаны творчасці Петруся Броўкі, аспіранта кафедры рускай і замежнай літаратуры ГрДУ імя Я. Купалы Вольгі Агнафоновой – Пімена Панчанкі.
Аб рэлігійных матывах у паэзіі Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча раскажуць студэнты ГрДУ і госць з Мазырскага універсітэта, кандыдат філалагічных навук Тамара Нуждзіна.
З музычнай праграмай выступяць хор Пакроўскага сабора і барды Таццяна Салаўёва і Аляксандр Дзянісаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)