У мінскай архікатэдры адбылася першая Імша з удзелам новага Нунцыя (фотарэпартаж)

У мінскай архікатэдры 4 верасня адбылася першая Святая Імша з удзелам новага нунцыя Папы Францішка — арцыбіскупа Габара Пінтэра. З прычыны паўмарафону, які адбываўся па вуліцах сталіцы, Нунцый мусіў быў затрымацца. Новага амбасадара Пантыфіка сустракалі амаль усе чальцы Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Арцыбіскуп Пінтэр, як падалося, ужо не кепска ўспрымае беларускую мову на слых, а таксама дастаткова добра чытае на ёй.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў пра некаторыя роднасныя моманты, якія аб’ядноўваюць радзіму Нунцыя — Вугоршчыну і Беларусь, у тым ліку, асобу вялікага князя Стэфана Баторыя.

Нунцый адзначыў, што жадаў бы стаць мастом у справе далейшага развіцця адносінаў між Святым Пасадам і нашай краінай.

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі