Праваслаўныя святары ўдзельнічалі ў Скарынаўскіх чытаннях у Мінску

Чтения
У Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта 6-7 верасня адбыўся II Міжнародны форум «Скарынаўскія чытанні-2016: кніга як феномен культуры, мастацтва, тэхналогіі» з удзелам праваслаўнага духавенства.

У форуме, які праходзіў у межах Дня беларускага пісьменства і напярэдадні юбілею кнігадрукавання ў 2017 годзе, прымалі ўдзел выдаўцы і паліграфісты з Расіі, Украіны і Беларусі, а таксама святары з Гомельскай і Гродзенскай епархіяў, паведамляе eparhiya.by.

Падчас форума благачынны Гомельскага гарадской царкоўнай акругі протаіерэй Ігар Альшанаў і загадчык рэдакцыйна-выдавецкім аддзелам Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарта Таццяна Маруняк прадставілі прысутным серыю кніг «Духоўная спадчына Гомельшчыны».

У завяршэнні ўдзельнікі форума наведалі Елісавецінскі манастыр.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі