Выбары-2016: у Менску фактычна зачынены Чырвоны касцёл

касцёл

У Менску на плошчы Незалежнасці 12-13 верасня фактычна зачынены Чырвоны касцёл. Усе Святыя Імшы ў ім адмененыя, а людзей, апроч супрацоўнікаў, у яго не пускаюць. Апроч таго, праблемы з наведваннем касцёла ўзніклі ўжо ўвечары 11 верасня, калі патрапіць у яго можна было толькі праз двое дзвераў, а выйсці толькі праз адны, паведамляе карэспандэнт Krynica.info.

Датэлефанавацца да сакрыстыі і пробашча Чырвонага касцёла не атрымалася. Афіцыйна ў касцёле КУП “Спадчына” праводзіць небяспечныя працы для людзей, паводле неафіцыйных крыніц падобныя меры выкліканыя жаданнем уладаў мінімізаваць колькасць людзей у цэнтры Менска пасля парламенцкіх выбараў, у той час як частка апазіцыі плануе правесці ў цэнтры сталіцы акцыі пратэсту.

Так, апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, а таксама “Малады фронт” заклікалі грамадзян 12 верасня а 18:00 выйсці на Кастрычніцкую плошчу і прыняць грамадскую прысягу на вернасць Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі