Працы ў Чырвоным касцёле скончыліся на наступны дзень пасля акцыі апазіцыі

vybary-35

КУП «Мінская Спадчына» спыніла рамонтныя працы, з-за якіх нібыта быў зачынены касцёл святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску 12 верасня. Імшы ў касцёле аднавіліся з 07:00 13 верасня, хоць першапачаткова былі адмененыя два дні — 12-13 верасня.

Слядоў небяспечных для грамадзян працаў, якія не дазвалялі вернікам знаходзіцца ўнутры касцёла, не выяўлена.

Па наяўнай у Krynica.info інфармацыі, касцёл быў зачынены па патрабаванні загадчыцы сектара па справах рэлігій і нацыянальнасцяў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Алы Мартынавай ў сувязі прызначанай на вечар 12 верасня акцыяй апазіцыі ў цэнтры Мінска, якая прайшла ў тым ліку і каля касцёла.

Рамонтныя работы КУП «Мінская Спадчына» ж былі афіцыйным прыкрыццём закрыцця касцёла. Прычыны, па якіх уладам спатрэбілася зачыняць касцёл, незразумелыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі